У Бабруйску трактар замінаў праводзіць пікет у падтрымку Алеся Сапегі (відэа)
У Бабруйску снегаўборачны трактар замінаў праводзіць пікет у падтрымку кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алеся Сапегі. Інцыдэнт здарыўся 10 лютага ў 7-м мікрараёне ля гіпермаркету “Тэхас”.
Трактар увесь працаваў і ездзіў побач з пікетам, з-за чаго актывісты не маглі размаўляць з выбаршчыкамі. На пытанне трактарысту, навошта ён гэта робіць, той адказаў, што яму загадалі.
У выніку актывісты БХД былі вымушаныя пераехаць з пікетам у іншае месца.