У Віцебску праўладныя дэпутаты запланавалі сустрэчы там, дзе нельга
Кандыдат у дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Віцебскі гарсавет Ірына Захарава 13 лютага падала скаргі ў Адміністрацыю Першамайскага раёна Віцебска і ў Віцебскую гарадскую выбарчую камісію.
У зваротах яна адзначыла, што рашэннем Адміністрацыі Першамайскага раёна ад 4 студзеня вызначаны памяшканні для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі.
Аднак у парушэнне гэтага 14 лютага ў сярэдняй школе № 31 будзе праводзіцца сустрэча праўладных кандыдатаў у дэпутаты, галоўурачоў двух віцебскіх устаноў аховы здароўя Галіны Пузанавай і Анжэлы Томчынай, бо памяшканне школы не вызначана ў рашэнні Адміністрацыі.
“Я патрабую законнасці захавання дадзенага рашэння як кандыдат у дэпутаты па Чкалаўскай выбарчай акрузе № 18”, – адзначае Ірына Захарава.