Жазэф Доль асудзіў зняцце з выбараў Галіны Каржанеўскай

14 лютага 2018 17:49  |  Галоўныя навіны

Жазэф Доль асудзіў зняцце з выбараў Галіны Каржанеўскай

 

Прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі, сябрам якой з’яўляецца Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Жазэф Доль у сваім Twitter-акаўнце раскрытыкаваў дзеянні беларускіх уладаў падчас выбараў.

“Практыка беларускіх уладаў па арышце Анатоля Лябедзька і зняцці кандыдатаў Правацэнтрысцкай кааліцыі з удзелу ў мясцовых выбарах – ганебная”, – адзначыў ён.

 

“Беларусь павінна тэрмінова адмяніць такія дзеянні, каб дазволіць свабодныя і справядлівыя выбары ў краіне”, – падкрэсліў Жазэф Доль.

Болей навін