Вікторыя Шавялевіч: датэрміновае галасаванне непатрэбнае (відэа)

14 лютага 2018 18:12  |  Палітыка

Вікторыя Шавялевіч: датэрміновае галасаванне непатрэбнае (відэа)

 

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вікторыя Шавялевіч, якая з’яўляецца кандыдатам у дэпутаты Магілёўскі абласны савет па Казіміраўскай выбарчай акрузе, у сваім відэазвароце выступіла супраць датэрміновага галасавання.

“Непатрэбна нам ніякае датэрміновае галасаванне”, – падкрэсліла яна.

 

Паводле яе, яно выкарыстоўваецца, каб павысіць вельмі нізкую яўку, і даць лішнюю магчымасць для фальсіфікацыі. “Аднаго дня дастаткова. Зараз няма ніякага дачнага сезону, усе людзі знаходзяцца ў сваіх дамах, і, хто жадае, тыя прыйдуць і прагаласуюць у асноўны дзень – нядзелю”, – заявіла Вікторыя Шавялевіч.

 

Болей навін