Таццяна Шамбалава: са школьных часоў я змагаюся з нашымі праблемамі, і пэўныя поспехі ёсць (відэа)
Прамоўца Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў Княжыцкі сельскі савет (Магілёўскі раён) Тацяна Шамбалава і яе давераная асоба Віталь Рымашэўскі сустрэліся і паразмаўлялі з выбаршчыкамі Ільінскай выбарчай акругі № 1: вёскі Сенькава й Ільінка.
“Я балатуюся, каб змяніць да лепшага наша жыццё, бо ў нас няма ні дарогі нармальнай, ні вады – патрэбна станцыя абезжалезвання”, – заявіла ў сваім відэазвароце кандыдат у дэпутаты.
“Са школьных часоў я змагаюся з нашымі праблемамі, і пэўныя поспехі ёсць. Гэтак, дарога, па якой можна праехаць, была дасыпана і неяк зроблена, дзякуючы шуму, які мы падымалі. Таму хачу рабіць больш, змяняць да лепшага больш, бо дэпутат мае больш паўнамоцтваў, чым звычайны чалавек”, – адзначыла яна.
Мясцовыя жыхары ведаюць Таццяну Шамбалаву і спадзяюцца, што ў выпадку яе абрання будуць пэўныя зрухі і для іх. Асноўнымі праблемамі яны называюць стан дарог, вулічнае асвятленне. “Тут людзі жывуць. Не трэба нашу вёску забываць”, – заявіў адзін з мінакоў, які шчыра прызнаўся ў бяздзейнасці сельсавету.
Адзначаюць вяскоўцы і адсутнасць працоўных месцаў.