У Маладзечне прайшоў пікет супраць Беларускай АЭС (відэа)

15 лютага 2018 22:12  |  Палітыка

У Маладзечне прайшоў пікет супраць Беларускай АЭС (відэа)

 

У Маладзечне 15 лютага прайшоў пікет кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Рамана Ганчарова супраць будаўніцтва ў Беларусі Астравецкай АЭС.

У Маладзечне прайшоў пікет супраць Беларускай АЭС (відэа)

 

 

“Беларуская АЭС будуецца ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці па расійскім  эксперыментальным праекце АЭС-2006, з сур’ёзнымі шматлікімі парушэннямі і інцыдэнтамі, уключаючы гібель рабочых і пашкоджанні карпусоў рэактара першага энергаблока. Інцыдэнты на будаўніцтве Беларускай АЭС – вынік шматгадовых адступленняў ад тэхнічных нормаў, стандартаў бяспекі, заканадаўства. Калі будаўніцтва і запуск станцыі не спыніць, здарэнні аж да радыяцыйных, будуць працягвацца. На будаўніцтве Беларускай АЭС ўжываецца гэты сумны чарнобыльскі вопыт, вынік якога добра вядомы! Будаўніцтва Беларускай АЭС трэба спыніць пакуль гэта яшчэ не позна зрабіць!” – заявіў актывіст.

Болей навін