Кіраўніком БХД Менскай вобласці абраны Раман Ганчароў
10 сакавіка ў Менску прайшла Менская абласная рада БХД. У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі арганізацыяў БХД Барысава і Барысаўскага раёна, Маладзечна і Маладзечанскага раёна, Нясьвіжа, Заслаўя, Смалявічаў, Жодзіна, Бараўлянаў, Радашковічаў, Менскага раёна.
На прапанову сустаршыні БХД Паўла Севярынца новым кіраўніком Менскага абласнога аргкамітэта БХД абраны Раман Ганчароў, пратэстант, кіраўнік БХД Маладзечна.
Ягонымі намеснікамі на сходзе былі вызначаныя Аляксей Туровіч (Барысаўскі кут) і Сьвятлана Манько-Раткевіч (Слуцкі кут).
Сябрамі Рады Менскай вобласці сталі Раман Ганчароў, Яраслаў Стасілевіч, Кірыл Кір’янаў (Маладзечна), Святлана Раткевіч-Манько (Заслаўе), Натальля Бордак (Нясьвіж), Сяргей Шубелянаў (Смалявічы), Юрый Дзеніс (Івянец), Іван Кандратовіч (Даўгінава), Аляксей Туровіч (Барысаў).
Асноўнай кампаніяй па вобласці вырашана зрабіць кампанію за рэформу судова-прававой сістэмы. У справе святкавання 100-годдзя БНР сябрам Менскай абласной арганізацыі рэкамендавана ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах з гэтай нагоды і не рэкамендуецца ўступаць у канфлікты паміж прыхільнікамі розных спосабаў адзначэння.
Таксама ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі новую сістэму працы абласной арганізацыі, пытанне ахвяраванняў, культурніцкія імпрэзы бліжэйшых месяцаў і ўдзел у агульнапартыйных кампаніях.
Фота: Раман Ганчароў, “Ластаўка”