У Бабруйску пададзеная заяўка на мітынг да 100-годдзя БНР

12 сакавіка 2018 10:37  |  Палітыка

У Бабруйску пададзеная заяўка на мітынг да 100-годдзя БНР

 

У Бабруйску ад мясцовай дэмакратычнай супольнасці пададзеная заяўка на правядзенне мітынгу з нагоды 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Заяўку падалі сябры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і прафсаюзу РЭП.

Заяўка пададзеная на 24 сакавіка. Адказная – Таісія Кабанчук, каардынатар БХД па Магілёўскай вобласці.

Болей навін