Пасля звароту сябраў БХД у Віцебску на праблемным участку шашы ўсталявалі асвятленне ды святлафор
Віцебская ДАІ адказней за ўсе віцебскія службы ставіцца да зваротаў грамадзян. Вось ужо на Новааршанскай шашы на праблемным пераходзе ўсталяванае сучаснае асвятленне на сонечных батарэях ды святлафор. Пасля калектыўнага звароту мінакоў ды кіроўцаў, якія заўсёды ў гэтым месцы адчувалі сябе няўпэўнена, літаральна праз два дні былі пазначаныя “зебры” не толькі тут, але яшчэ ў трох месцах. Асвятленне абяцалі зрабіць пазней.
«Гатова! Гэта па- мужчынску! Дзякуй, Віцебская ДАІ!» – адзначыла каардынатар БХД у Віцебску і Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.
“Засталося праверыць, як тое асвятленне назапашвае энергіі на ноч… Але паверым новым тэхналогіям! Залік можна паставіць і віцебскім сябрам ініцыятывы БХД “Віцебск-горад наш”, якія звярнуліся ў ДАІ”, – падкрэсліла яна.