Да Вялікадня “Кропля.бай” выпусціла хоўмборды, паштоўкі, скруткі і дошкі з цытатамі з Бібліі па-беларуску

29 сакавіка 2018 10:21  |  Грамадства

Да Вялікадня "Кропля.бай" выпусціла хоўмборды, паштоўкі, скруткі і дошкі з цытатамі з Бібліі па-беларуску

 

Да Велікодных сьвятаў беларуская хрысціянская інтэрнэт-крама “Кропля.бай” выставіла на продаж шэраг новых тавараў. Лінейку крамы папоўнілі паштоўкі ручной працы, драўляныя дошкі з гравіраванымі цытатамі з Бібліі, хоўмборды з вершамі Рыгора Барадуліна ды псалмамі, бранзалеты з надпісамі “Што зрабіў бы Ісус?”, “Бог ёсць Любоў” і “Ісус цябе любіць”, палатняныя скруткі з малітвай “Ойча наш” ды іншыя сэнсоўныя рэчы. Новыя тавары можна паглядзець у краме ў раздзелах “Аксэсуары”“Шыльды і скруткі” і “Паштоўкі”.

Цяпер да Вялікадня ў “Кроплі” можна выбраць падарункі для ўсёй сям’і – кажа дырэктарка інтэрнэт-крамы Вольга Севярынец. – І не забываймася: калі вы набываеце штосьці ў нас – вы падтрымліваеце хрысціянскі інфармацыйны партал “Крыніца.інфо”.

“Кропля.бай” запрашае да супрацы рамесьнікаў і дызайнераў, якія гатовыя распрацоўваць і вырабляць знакавыя рэчы, сувеніры, выявы для хрысціянскіх тавараў.

http://kroplia.by/shop

Болей навін