На затрыманне Яўгена Анішчанкі задзейнічалі 15 міліцыянтаў

29 сакавіка 2018 10:59  |  Палітыка

На затрыманне Яўгена Анішчанкі задзейнічалі 15 міліцыянтаў

 

Супрацоўнікаў міліцыі Аршанскага і Талачынскага раёнаў задзейнічалі для таго, каб не пусьціць у Менск актывіста Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Яўгена Анішчанку. Ён меў намер дабрацца ў сталіцу цягніком, а да аршанскага вакзалу даехаў на ўласным аўта.

У Талачыне яго вывелі зь цягніка — нібыта за тое, што ехаў нецьвярозы. У службовай машыне па дарозе ў Воршу абвінавачаньне перайначылі: аштрафавалі за парушэньне правілаў дарожнага руху. Маўляў, пакінуў аўтамабіль на паркоўцы, дзе стаянка працяглы час не прадугледжана. Анішчанку выпісалі штраф — 1 базавую велічыню (24,5 рубля).

Але на выхадзе з райаддзелу актывіста затрымалі паўторна: нібыта не спыніўся перад знакам «Стоп». Плаціць яшчэ адзін штраф той адмовіўся і настаяў на разборы. Камісію зьбяруць у чацьвер 29 сакавіка. Машыну арыштавалі. Незалежны сайт orsha.eu падлічыў: у спэцапэрацыі затрыманьня апазыцыянэра задзейнічалі 15 міліцыянтаў.

Радыё Свабода

Болей навін