У Бабруйску пачаўся збор подпісаў за рэформу судовай сістэмы (фота)

02 красавіка 2018 16:17  |  Палітыка

У Бабруйску пачаўся збор подпісаў за рэформу судовай сістэмы (фота)

У Бабруйску 31 сакавіка актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі пачалі збор подпісаў пад зваротам за рэформу судовай і праваахоўчай сістэмы Беларусі. Пра гэта паведаміла каардынатар БХД Таісія Кабанчук.

Сама кампанія пачалася з правядзення ў пачатку сакавіка круглага стала ў Менску з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай і прадстаўнікоў розных міністэрстваў і ведамстваў Беларусі.

Галоўныя патрабаванні кампаніі: перагледзець усе судовыя рашэнні па артыкуле 328 КК, а таксама пачаць судова-прававую рэформу Беларусі. Беларускія хрысціянскія дэмакраты больш за два гады займаюцца пытаннямі несправядлівых і празмерных пакаранняў, у тым ліку па артыкуле 328. За гэты час практычна ўсе органы дзяржаўнай улады прызналі тое, што артыкул трэба пераглядаць. Ужо год таму абяцалі змены, аднак нічога за гэты час не адбылося.

Болей навін