Былыя кандыдаткі ад БХД выратавалі сабак, якія засталіся адны пасля смерці гаспадыні
Жыццё, бывае, вельмі жорстка абыходзіцца з людзьмі… Чые гэта пакаранне, не нам судзіць…
Памерла адзінокая жанчына, яшчэ даволі маладая. Пасля інсульту ледзь хадзіла, вымушаная выводзіць на шпацыр дзвух сабак. Колькі дзён галодныя сабакі сядзелі каля гаспадыні, аберагаючы яе вечны сон, не кранулі цела… Суседзі, а гэта доўгі калідор з малагабарытнымі кватэрамі, кожны заняты сваімі справамі і праблемамі, звярнулі ўвагу на пах, які з’явіўся ў у гэтым калідоры. Непрыемны і жудасны. Выклікалі МЧС. Службоўцы ўскрылі кватэру, дзе і знайшлі няшчасную і змарнелых сабак. Цела вывезлі, а сабак зноўку зачынілі ў кватэры…
Старшая па дому, сп. Захарава Ірына, якая шмат намаганняў прыкладае да пераносу пляцоўкі для выгула сабак, адзінай ў горадзе, размешчанай пад самымі вокнамі яе дзевяціпавярховіка з парушэннямі ўсіх магчымых санітарных і юрыдычных норм, але з падтрымкі нейкай “махнатай лапы” з гарвыканкама, што нават пракуратура і міліцыя нямеюць, хаця і прызнаюць тыя парушэнні, даведалася пра трагедыю і адразу ўключылася ў выратаванне.
Уладальнікі ж сабак, што гойсаюць і брэшуць тут, і абвесцілі ёй (Захаравай Ірыне) сапраўдную вайну, раптам зніклі з гарызонту і іх, такіх упартых аматараў, лёс тых бедных сабак аніяк не цікавіў…
Асірацелых сабак вызвалілі з зачыненай кватэры, ім не знаходзілася месца ў Віцебскім прыюце для жывёл – пагражала знішчэнне. (Гэта адбывалася ў святочны пасхальны дзень).
Да спецаперацыі па ўратаванні сабак падключылася Алена Янушкоўская. Яна калісьці была заводчыкам сабак, і ў яе яшчэ захаваліся сувязі з калегамі.
Абвесткі пра бяду яна размясціла і ў сацсетках. Людзі пачалі адгукацца адразу, прапаноўваць сваю дапамогу.
У хуткім часе прыехалі валанцёры, якія ацанілі стан сабак, прынялі неадкладныя меры, забралі на лекаванне – уратавалі ад спецкамбінату.
Сп. Ірына кажа, што тыдзень назад бачыла тую жанчынку, размаўляла з ёй, хацела дапамагчы, бо бачыла, з якой цяжкасцю суседке даецца кожны крок. Адмовілася, усё чакала сына. ..Той жа недзе заблукаў.
І вось сабакі, якім яна дарыла рэшткі любові і якія любілі яе, уратаваныя.
Ёсць сапраўдныя людзі з неабыякавай душой, хто чужую бяду ўспрымаюць як уласную.
P.S. Калісьці быў сюжэт на БТ пра сабачую пляцоўку ў двары дома па вул. Чкалава 7, корп.2. Вядоўцы праграмы “Времечко”, куды звярнулася сп. Ірына Захарава ў пошуках выйсця з праблемы кругласуткавага брэху, воні і агрэсіі не толькі сабак, але іх гаспадароў, абвінавацілі яе ў абыякавасці і нелюбові да братоў нашых меншых. Як жа спадарства памылілася!
А сп. Ірына Захарава і Алена Янушкоўская, экс-кандыдаты ў мясцовыя Саветы дэпутатаў ад БХД, яшчэ раз прадэманстравалі свае жыццёвыя, грамадскія, хрысціянскія прыярытэты. Дзякуй вам!