У Гародні прайшла сустрэча з Севярынцам

20 красавіка 2018 09:25  |  Галоўныя навіны

У Гародні прайшла сустрэча з Севярынцам

 

У Гародні прайшла арганізаваная БХД сустрэча Паўла Севярынца з прэзентацыяй кнігаў, пытаннямі і адказамі. 

Севярынец прэзентаваў свой новы раман “Беларусалім”, кнігі да 100-годдзя БХД, “Люблю Беларусь” ды інтэрнэт-краму Kroplia.by. На сустрэчы выступілі паэтка Данута Бічэль-Загнетава, рэжысёр Аляксей Туровіч, мэнэджар беларускіх праектаў Алесь Мазанік.

Удзельнікаў цікавіла пытанне еднасці беларускай апазіцыі, адзначэнне 25 сакавіка, Чарнобыльскі і Астравецкі шляхі.

-Вельмі ўдзячны гарадзенцам за цёплую сустрэчу і вялікую цярплівасць, – сказаў у інтэрвію прэс-службе БХД Севярынец. – Прысутнасць гарадской эліты беларускага руху і яе адзінства на такіх сустрэчах надзвычай натхняюць.

У Гародні прайшла сустрэча з Севярынцам
У Гародні прайшла сустрэча з Севярынцам
У Гародні прайшла сустрэча з Севярынцам
У Гародні прайшла сустрэча з Севярынцам
У Гародні прайшла сустрэча з Севярынцам
У Гародні прайшла сустрэча з Севярынцам
У Гародні прайшла сустрэча з Севярынцам

Болей навін