Севярынец правёў сустрэчу і прэзентацыю кнігаў у Бабруйску
Сустаршыня БХД Павел Севярынец правёў сустрэчу з сябрамі і прыхільнікамі партыі, а таксама прэзентацыю сваіх кнігаў і інтэрнэт-крамы “Кропля.бай” у Бабруйску.
На сустрэчы абмяркоўвалася перамога дэмакратаў у Арменіі, пагроза рэферэндума і Чарнобыльскі шлях-2018.
Арганізавала прэзентацыю кіраўніца Магілёўскай абласной БХД Таісія Кабанчук, прысутнічалі сябры Нацыянальнай рады партыі Аляксандра Сьянава і Арсень Чыгір, а таксама кіраўнік Маладога Фронту Яўген Васьковіч.