ДЗЯКУЙ ЛЮДЗЯМ, ЯКІЯ ПАДТРЫМАЛІ ЧАРНОБЫЛЬСКІ ШЛЯХ!
Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху – 2018 выказвае шчырую падзяку тым людзям, якія рыхтавалі штогадовае шэсце, ахвяравалі на яго грошы і прыйшлі на Шлях.
Выказваем падзяку Аляксею Мінчонку, Эле і Змітру Прэдкам, Марыі Пятачэнка, Яраславу Давыдзенку, Сяргею Федасейкіну, Сяргею Мудрычэнку, Віктару Мілюку, Аляксандру Х, Стасу Івашкевічу, NataLy, Дзянісу Брынкевічу ды іншым, хто ахвяраваў грошы на правядзенне Чарнобыльскага шляху на платформе “Талака” альбо падчас шэсця.
Сабраныя грошы былі патрачаныя на аплату паслугаў “Хуткай дапамогі”, набыццё кветак і знічак, рэкламу “Чарнобыльскага шляху” ў сеціве і выраб прома-прадукцыі.
Запрашаем удзельнікаў і ахвярадаўцаў далучацца да ўдзелу ў акцыях “Астравецкага шляху”: 26 траўня ў Заслаўі, 26 чэрвеня ў Радашковічах, 26 ліпеня ў Маладзечне, 26 жніўня ў Вілейцы, 26 верасня ў Смаргоні, 26 кастрычніка ў Ашмянах, 26 лістапада ў Астраўцы.