14 траўня – прэзентацыя законапраекта, прысвечанага бела-чырвона-беламу сцягу

10 мая 2018 16:16  |  Галоўныя навіны

14 траўня - прэзентацыя законапраекта, прысвечанага бела-чырвона-беламу сцягу

 

Падрыхтаваны законапраект аб выкарыстанні і ахове бела-чырвона-белага сцяга — першага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. У бліжэйшы час дэпутат Ганна Канапацкая накіруе праект закона на разгляд Палаты прадстаўнікоў.

З гэтай нагоды 14 траўня а 18-й гадзіне ў кангрэс-холе гатэля «Вікторыя» (пр-т Пераможцаў, д. 59) адбудзецца публічная прэзентацыя законапраекта, які рэгулюе прававыя асновы выкарыстання, папулярызацыі і аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь — бела-чырвона-белага сцяга, дзяржаўнага сімвала Рэспублікі Беларусь у перыяд з 19 верасня 1991 года па 6 чэрвеня 1995 года, які мае асаблівае гістарычнае, духоўнае і культурнае значэнне для нашай краіны і яе жыхароў.

У межах прэзентацыі законапраекту адбудзецца абмеркаванне гэтай ініцыятывы, выступы дэпутатаў, актывістаў, гісторыкаў, прадстаўнікоў грамадскіх і палітычных арганізацый, а таксама творчая праграма з удзелам беларускіх музыкаў.

Стварэнне гэтага законапраекта і праца па яго зацвярджэнні — ініцыятыва дэпутата Платы прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ганна Канапацкая ў працяг шматгадовай кампаніі аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці бела-чырвона-беламу сцягу, якую праводзілі «Арт Сядзіба», Зьміцер Дашкевіч, Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і іншыя актывісты ды арганізацыі.

Болей навін