Алена Янушкоўская звярнулася да прадстаўніка Адміністрацыі Прэзідэнта

30 ліпеня 2018 10:53  |  Навіны

Алена Янушкоўская звярнулася да прадстаўніка Адміністрацыі Прэзідэнта

 

Прыйшлося звярнуцца актывістке аргкамітэта БХД Алене Янушкоўскай да прадстаўніка Адміністрацыі Прэзідэнта па Віцебскай вобласці сп. Аляксандра Субоціна.

Пасля шматлікіх скаргаў, відэазваротаў, калі аблвыканкам ужо проста пачаў адмахвацца, а райвыканкам нахабна слаў лісты, што ўсё выканана, пракуратура ўздыхала ды качала галавой, засталася гэтая”апошняя інстанцыя”.. 
На сустрэчу са сп. Субоціным, якая адбылася ў Віцебскім аблвыканкаме 24.07.2018 г, мы прыйшлі разам з прадстаўніцай в. Суйкава, якая падцвярджала праблемы вёскі, Дакументы з актыўнай перапіскі з рознымі структурамі ўлады ў сп. Алены назбіралася цэлая тэчка. таксама сведчылі аб хлуслівай палітыкі чыноўнікаў. Адказным з боку райвыканкама выступаў першы намеснік старшыні Пётр Каранковіч. Бяседа была грунтоўнай па кожным пытанні. а іх Алена Янушкоўская агучыла 14: і адсутнасць вады, і яе якасць у Заронаўскім сельсавеце, і дарогі. і стан азёр, і рамонты дамоў… Прывяла Алена і прыклады марнавання бюджэтных сродкаў і хлусні  адказных чыноўнікаў.
“Што магчыма, вырашым,” -. запэўніў прадстаўнік, нагадаўшы, што менавіта дзякуючы неабыякавым людзям, вырашаюцца шмат якія праблемы.
БХД на варце абяцанняў.

Болей навін