БХД Магілёўскай вобласці будзе дамагацца будаўніцтва адсутнічаючых паліклінік

03 верасня 2018 12:48  |  Галоўныя навіны

БХД Магілёўскай вобласці будзе дамагацца будаўніцтва адсутнічаючых паліклінік

 

У Магілёве адбылася сустрэча рэгіянальных лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Магілёўскай вобласці. Сярод іншага ўдзел у ёй прынялі сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і магілёўскі гарадскі каардынатар Алег Аксёнаў.

На сустрэчы былі абмеркаваныя галоўныя кампаніі, якімі будуць займацца хрысціянскія дэмакраты Магілёўскай вобласці ў бліжэйшы час.

Сярод прыярытэтаў кампаніі: за якасную і даступную медыцыну, у тым ліку за будаўніцтва адсутнічаючых паліклінік, за рэформу праваахоўнай сістэмы, а таксама іншыя кампаніі, накіраваныя на абарону інтарэсаў беларускіх грамадзян.

Болей навін