Севярынец сустрэўся з паплечнікамі і чытачамі ў Берасці
У Берасці, у грэка-каталіцкай парафіі святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, у дзень нараджэння Алеся Чаркашына прайшла прэзентацыя раману “Беларусалім” і сустрэча сустаршыні БХД Паўла Севярынца з паплечнікамі.
Прысутнічалі каля 40 чалавек, у тым ліку бацька Алеся Чаркашына Мікалай Аляксандравіч, сустаршыня БХД Георгій Дзмітрук, кіраўнікі Брэсцкай абласной арганізацыі Віктар Гарбачэўскі і гарадской БХД Алена Брыштэн. Здымалі вядомыя берасцейскія блогеры – Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў
.