Супрацоўнікі сталічнай ДАІ прыйшлі ў храм за дапамогай

15 кастрычніка 2009 14:43  |  Грамадства

Менскі храм Свята-Серафімаўскага прыходу падвергнуўся «нашэсцю» людзей у міліцэйскай форме. Тут пабывалі адначасова больш за сто супрацоўнікаў гарадскога ўпраўлення і раённых аддзелаў Дзяржаўтаінспекцыі з просьбай аб дапамозе.

 

Вартавыя дарожнага парадку прынялі ўдзел у молебне, пасля якога кожны атрымаў іконы Уладзімірскай Божай Маці з дабраславеньнем Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Супрацоўнікі ДАІ вельмі спадзяюцца на Божую дапамогу ў сваёй службе. Асабліва яна важна ім зараз, калі рэзка пагоршыліся ўмовы надвор’я (праліўныя дажджы, лістапад, скарочаны светлавы дзень) і, як следства, узрасла аварыйнасць на сталічных вуліцах. Так, усяго за няпоўныя два тыдні кастрычніка ў сталіцы здарыліся 1.340 тыс дарожна-транспартных здарэння.

Болей навін