Навалукомль, Полацк, Наваполацк: даць людзям надзею
Сустаршыня БХД Павел Севярынец правёў прэзентацыі кнігаў і сустрэчы ў Навалукомлі, Полацку і Наваполацку. Асноўнай тэмай размоваў на сустрэчах было: як беларускі дэмакратычны рух можа даць надзею знявераным людзям?
Разам з Паўлам Севярынцам у сустрэчах бралі ўдзел сябры Нацыянальнай рады БХД Людміла Поспіх і Андрэй Гайдукоў, а таксама кінарэжысёр Аляксей Туровіч.