На Магілёўшчыне змянілася кіраўніцтва БХД
У Магілёве адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя Магілёўскага гарадскога і абласнога аргкамітэтаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. У сустрэчы ўзялі ўдзел сустаршыні БХД Вольга Кавалькова, Віталь Рымашэўскі і Павел Севярынец.
Кіраўнікі і актывісты БХД сардэчна падзякавалі Таісіі Карпаўне Кабанчук, якая саступіла сваю пасаду абласнога кіраўніка, за шматгадовую плённую працу. Яна прапанавала абраць Алега Аксёнава сваім наступнікам. Большасцю галасоў Алег Аксёнаў быў абраны новым каардынатарам Магілёўскага абласнога аргкамітэту БХД.
У сваю чаргу новым кіраўніком Магілёўскага гарадскога аргкамітэту БХД была выбраная Вікторыя Шавялевіч.
Таксама абласная канферэнцыя большасцю галасоў пацвердзіла вылучэнне на праймерыз правацэнтрысцкай кааліцыі ад БХД Паўла Севярынца.