БХД распрацавала канцэпцыю рэформ у медыцыне: чакаем вашых заўваг і прапаноў

15 лістапада 2018 09:43  |  Галоўныя навіны

БХД распрацавала канцэпцыю рэформ у медыцыне: чакаем вашых заўваг і прапаноў

 

Беларускія хрысціянскія дэмакраты распрацавалі канцэпцыю рэформ у сферы аховы здароўя, якая стане падмуркам для будучага законапраекту. Мы заклікаем экспертаў дасылаць свае прапановы і заўвагі на адрас bchd.info@gmail.com. Законапраект будзе пададзены ў Палату прадстаўнікоў на наступнай сесіі.

Актуальнымі праблемамі сістэмы аховы здароўя Беларусі на сёння з’яўляюцца:

• Узрастанне нагрузкі на сістэму аховы здароўя праз скарачэнне колькасці працаздольнага насельніцтва і росту колькасці спажыўцоў,

• Архаічная структура сістэмы аховы здароўя.

• Хранічнае недафінансаванне медыцыны.

Недахоп медработнікаў.

Невялікі адсотак лекараў, якія працуюць у першасным звяне,

Каля траціны асоб з вышэйшай медычнай адукацыяй не займаюцца лячэннем людзей,

Заробкі ў медыцыне застаюцца аднымі з самых нізкіх. Сістэма іх налічэння не спрыяе здаровай канкурэнцыі і самаўдасканаленню.

• Абмежаваная даступнасць лекараў паліклінік – чэргі да участковых лекараў, і лекараў-спецыялістаў, недахоп спецыялістаў і часу ў лекара на пацыента,

•  Беларусы ледзь не найчасцей у Еўропе ходзяць у паліклініку – у сярэднім каля 12-13 разоў на год.

• Бяздумнае імпартазамяшчэнне: рэзка абвастрыліся цяжкасці з доступам да лекавых сродкаў замежнай вытворчасці,

Увядзенне платы за некаторыя абследаванні.

У сувязі з гэтым БХД падрыхтавала свае прапановы па рэформе сферы аховы здароўя, якія ў тым ліку заснаваныя на пазітыўным досведзе краін былога сацыялістычнага лагеру і СССР. Мэтай рэформы з’яўляецца стварэнне сістэмы аховы здароўя, якой бы давярала большасць насельніцтва, задачамі – павелічэнне якасці і эфектыўнасці медычнай дапамогі. У прыватнасці, прапануецца: 

Змяншэнне нагрузкі на дзяржаўную сістэму аховы здароўя

• Дазвол працадаўцам даваць аплочваемы адпачынак на хваробу без прадастаўлення «бальнічнага»,

• Глабальны перагляд падыходаў да кратнасці наведвання паліклінік – перагляд існуючых нарматываў па працягванні бальнічных, выдачы даведак, выпісак і г.д.

• Максімальнае развіццё высокіх тэхналогій дыстанцыйнай камунікацыі паліклінікі і пацыента.

Развіццё сектару прыватных медычных паслуг:

змяншэнне бар’ераў пры ўваходжанні на рынак медычных паслуг,

адмена рэгулявання тарыфаў на медычныя паслугі,

наданне роўных правоў цэнтрам прыватнай медыцыны з дзяржаўнымі клінікамі,

 вывядзенне платных паслуг з дзяржаўных устаноў аховы здароўя, шляхам стварэння асобных структур на рынкавых умовах,

Досвед Славаччыны – калі лекарам дзяржаўных паліклінік прапанавалі пайсці на прыватную практыку з паступовым выкупам свайго кабінета.

Развіццё і ўмацаванне амбулаторнага звяна

Умацаванне базы існуючых паліклінік:

Аснашчэнне іх сучасным абсталяваннем,

Развіццё высокіх тэхналогій у працы ўчастковых лекараў,

Ліквідацыя кадравага дэфіцыту. Не дырэктыўнымі метадамі, а шляхам змены падыходаў да аплаты працы ў паліклініцы.

Набліжэнне аховы здароўя да людзей – развіццё новых форм медычнага абслугоўвання (амбулаторыі, медычныя кабінеты) у новых мікрараёнах вялікіх гарадоў, дзе няма паліклінік.

Адраджэнне і развіццё канцэпцыі сямейных лекараў, асабліва ў малых населеных пунктах.

Рэформа стацыянарнай медыцыны

Змяншэнне колькасці стацыянарных месцаў і больш эфектыўнае іх выкарыстанне,

Спрыянне стварэнню прыватных стацыянарных лячэбных устаноў,

Перагляд існуючых пратаколаў лячэння захворванняў з пазіцый эканамічна эфектыўных метадаў даказальнай медыцыны,

Павышэнне камфортнасці знаходжання ў айчынных шпіталях

Рэформа кіравання і фінансавання сістэмы аховы здароўя

Празрыстаць падаткаў кожнага,

Заахвочванне дабраахвотнага медычнага страхавання і павышэнне канкурэнтнасці ў гэтай сферы,

Механізм падатковых вылічэнняў пры аплаце выдаткаў на лячэнне,

Аптымізацыя структуры аховы здароўя – усё лішняе павінна быць скасавана.

Дэцэнтралізацыя сістэмы, павышэнне магчымасцяў лекараў і пацыентаў на яе ўплываць.

ПРЫЦЯГНЕННЕ ІНВЕСТЫЦЫЙ У АХОВУ ЗДАРОЎЯ

Болей навін