Павел Севярынец: рэжыму дармаедаў пара на выхад
Сустаршыня БХД Павел Севярынец пракаментаваў прэс-службе партыі новую рэдакцыю сумна вядомага “Дэкрэта пра дармаедаў”:
– Да якога ж дна подласці трэба дайсці, каб, жывучы за народныя грошы, гэты самы народ абдзіраць да крыві – і пры гэтым тыцкаць яму, народу, “дармаедствам”!
Бо не патрэбныя Беларусі 50 тысячаў чыноўнікаў, тысячы “бюджэтных” бээрэсэмаў, ідэолагаў, гэбістаў, райвыканкамы на 300-400 бюракратаў, якія гадамі шукаюць альбо выдумваюць гайкі, каб закруціць яшчэ парачку.
Сказаў жа вам, дармаедам, народ летась: сыходзьце! Спалохаліся, вывелі на вуліцы міліцыю ды войскі, адпаўзлі, бо захістаўся трон. Аддыхаліся. Не, трэба давесці ўсім: маўляў, мы крутыя, мы вас, гадаў, усё раўно прыжмём.
Калі вы такія крутыя – крамлёўскіх бандытаў адсюль павыганяйце. А народ пакіньце у спакоі. І сыходзьце.
Рэжыму дармаедаў пара на выхад! – заявіў Павел Севярынец.