Хрысціянскія дэмакраты пачалі кампанію за рэформу ЖКГ (відэа, бланк збору подпісаў і петыцыя)
Магілёўскія ўлады пайшлі насустрач прапановам БХД і знізілі плату за пражыванне ў інтэрнатах вобласці (рашэннем выканкама 4 снежня ўведзены паніжальны каэфіцыент 0,2).
Нягледзячы на гэта, хрысціянскія дэмакраты пачалі кампанію па зборы подпісаў ў інтэрнэце за ўстанаўленне адзінага тарыфу па краіне і за рэформу ЖКГ. Пачалася падрыхтоўка заканадаўчых прапаноў па рэформе ЖКГ, якія плануюцца вынесці на наступную сесію Палаты Прадстаўнікоў.
Асноўныя патрабаванні хрысціянскіх дэмакратаў:
– усталяваць паніжальны каэфіцыент, роўны 0,2 на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
– перадаць паўнамоцтвы па ўрэгуляванні платы за інтэрнаты наўпрост Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю і зрабіць плату адзінай па краіне.
– правесці рэформу ЖКГ, якая павінна ў тым ліку:
– скараціць апарат чыноўнікаў і ліквідаваць разнастайныя аддзелы ЖКГ пры абласных, гарадскіх і раённых выканкамах;
– пазбавіць ЖКГ ад стратных няпрофільных актываў;
– стварыць канкурэнтнае асяроддзе, пры якім кожны ўласнік жылля зможа выбіраць абслуговую арганізацыю, колькасць і якасць паслуг;
– павялічыць удзел грамадскасці для кантролю і выпрацоўкі механізмаў зніжэння кошту і павышэння якасці паслуг;
– пры любым павелічэнні ўзроўню кампенсацыі выдаткаў на ЖКГ насельніцтвам, абараніць малазабяспечаных грамадзян, падаючы безнаяўныя жыллёвыя субсідыі. Доля расходаў на ЖКГ для насельніцтва не павінна перавышаць 15% ад сукупнага даходу сям’і.
– спрыяць стварэнню сумесных домаўладанняў і пераводу дамоў у іх кіраванне;
– замарозіць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва для забеспячэння ўстойлівасці і паслядоўнасці рэфармавання рынку ЖКГ;
– адкрыць персанальныя рахункі для інтэрнатаў і стварыць рады самакіравання з паўнамоцтвамі кіравання сродкамі, сабранымі на паслугі ЖКГ;
– а таксама ўлічыць іншыя прапановы для зніжэння выдаткаў і павышэння якасці паслуг ЖКГ.
Кампанія пачатая па ініцыятыве кіраўніка хрысціянскіх дэмакратаў у Магілёўскай вобласці Алега Аксёнава. Ужо сабраныя тысячы подпісаў, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Ганна Канапацкая сустрэліся з жыхарамі Магілёва, пасля чаго перадалі звароты ў міністэрства ЖКГ.
Як адзначыў Віталь Рымашэўскі: “Магілёў – гэта прыклад таго, як грамадзяне, аб’яднаўшыся, могуць вырашыць праблему не толькі свайго горада, але і ўсёй вобласці. Але не ва ўсіх абласцях аплата зніжана, акрамя таго, існуе маса іншых праблем, якія трэба вырашаць як у інтэрнатах, так і ўвогуле па сістэме ЖКГ. Гэтыя праблемы датычацца кожнага. Заклікаю сёння ўсіх грамадзян нашай краіны далучыцца да кампаніі за рэформу ЖКГ. Упэўнены, толькі дзякуючы масавай падтрымцы нашых прапаноў грамадзянамі можна дамагчыся ад чыноўнікаў рэформы, якія патрэбныя аб было правесці ўжо даўно”.
Спампаваць бланк збору подпісаў можна тут: Belarus-zhkh11.doc
Электронная петыцыя: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeELxuuvDDn6zpNZ1Gy_RXwvcsd7rhnD4z_e3kcIY8AjGtXwA/viewform