Чаму беларусы п’юць і як Швецыя можна дапамагчы нам стаць больш цвярозай нацыяй?
Паводле статыстыкі, кожны беларус выпівае 11,2 літры чыстага спірту за год. У той час як Сусветная арганізацыя аховы здароўя сцвярджае – ужо 8 літраў на душу насельніцтва вядзе да дэградацыі грамадства, зніжэння працоўнай прадуктыўнасці і ўплывае на наступныя пакаленні.
Яшчэ ў 2016 годзе на кожнага беларуса прыходзілася 16,4 літра спірта, і мы займалі другое месца ў свеце пасля Літвы па алкагалізацыі насельніцтва. У 2010 годзе, паводле СААЗ, мы пілі больш за ўсіх – 17,5 літраў чыстага спірта на чалавека.
У 2017 годзе міліцыя склала на беларусаў 225 тысяч пратаколаў за распіццё спіртовых напояў у недазволеных месцах і 22 тысячы пратаколаў за кіраванне аўтамабілем ў стане алкагольнага ап’янення.
Як беларусам працверазець, бабруйчане абмеркавалі 7-га лютага падчас кругала стала «Дэалкагалізацыя Беларусі і рэформа аховы здароўя». Арганізатарам стала беларуска-шведская камунікацыяная пляцоўка «Паглыблены дыялог».
Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» распавяла ўдзельнікам круглага стала пра тое, якая сёння сітуацыя са спажываннем алкаголя ў Беларусі, і як шведы здолелі перамагчы татальную алкагалізацыю насельніцтва. Разам з менскімі гасцямі бабруйчане абмеркавалі, ці дапамогуць абмежаванні доступа да спіртовых напояў, і ў якім стане сёння медыцынская дапамога залежным асобам.
Падрабязней – у нашым відэасюжэце.