Віцебскія сябры БХД правялі суботнік у былым маёнтка Адамавых

23 красавіка 2019 09:26  |  Грамадства

Віцебскія сябры БХД правялі суботнік у былым маёнтка Адамавых

20 красавіка сябры Віцебскай суполкі БХД прынялі ўдзел у суботніку ў вёсцы Вялікія Лётцы. Тут захаваўся маёнтак Адамавых, адзін з прадстаўнікоў якіх – Уладзімір Адамаў (1875-1939), вядомы батанік, стварыў у маёнтку вялікі батанічны сад, дзе разводзіў розныя экзатычныя расліны, і батанічны музей.

Саджанцы і насенні збіраліся па ўсім свеце. Частка потым перайшла ў Віцебскі батанічны сад, дзе ўжо ўсё загінаецца і прападае, дзе разбітыя аранжарэі і ледзь дыхае нейкі эксперыментальны агародзік біялагічнага факультэта ВПУ. Потым у сядзібе месціўся дзіцячы дом, санаторый для хворых на сухоты, а апошніх гадоў 30 сядзіба павольна прыходзіла ў заняпад. Выкупіў яе з вялікімі цяжкасцямі віцебскі руплівец Максім Жукаў, якому далі 3 гады на навядзенне тут парадку. Ён папрасіў дапамогі ў грамадскасці, таму віцебская актывісты і вырашылі дапамагчы.

“Сядзіба ля возера Лётцы, высокія берагі якога усе засыпаны слядамі жыццядзейнасці абарыгенаў, а наш народ умее наваколле пераўтвараць у вялікія сметніцы: дзе ступіў, там і нагадзіў… Таму працы хапае: і берагі ачысціць, і разабраць нейкія клеці, чым абрасла за стагоддзе сядзіба, і сажалку ачысціць ад бруду. Мы не раз яшчэ прыедзем сюды на дапамогу новаму гаспадару сядзібы, каб удыхнуць у яе новае жыццё. Як кажа Максім Жукаў, суботнікаў хопіць на бліжэйшыя тры гады. Так што ўсе, хто жадае дакрануцца да былой велічы гэтага кутка Віцебшчыны і стаць адраджэнцам яе, запрашаем далучацца. Грошы збіраюцца  на краўдфандынгавай платформе. І кантакт з гаспадаром ёсць”, – распавяла Таццяна Севярынец.

Болей навін