Лідэр прадпрымальнікаў Полацка далучыўся да БХД
У Полацку прайшла прэзентацыя кнігі сустаршыні БХД Паўла Севярынца “Каменнае сэрца”, іншых яго кніг і сустрэча з грамадскасцю.
Абмяркоўвалі апошнія падзеі, пагрозу незалежнасці, кампаніі БХД.
Прысутнічала паўтара дзясяткі ўдзельнікаў, сярод якіх і сябра Нацыянальнай рады БХД ад Полацка Людміла Поспіх.
Падчас сустрэчы да БХД далучыўся лідэр прадпрымальніцкага руху Полацка Генадзь Бердзянёў (на фота)