Пінскія актывісты дамагліся размяшчэння пастоў “Хуткай дапамогі” пры паліклініцы
Жыхары Пінску і прыхільнікі БХД дамагліся сур’ёзнага поспеху ў даступнасці якаснай медыцыны для насельніцтва ўсходняй часткі гораду. Раней час выкліку «Хуткай» дахаты складаў каля 30 хвілін – з-за транспартных праблемаў. Цяпер, калі па прапанове Юрыя Бахцерава на базе гарадской паліклінікі размясцілі два пасты «Хуткай», дапамога даязджае значна хутчэй.
Фота Юрыя Бахцерава