Арлоў і Някляеў падтрымалі кампанію “Беларусізуем 3000 цэркваў!”
Вядомы беларускі гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў і народны паэт Беларусі Уладзімір Някляеў падтрымалі кампанію, распачатую з ініцыятывы Культурніцкай камісіі БХД: “Беларусізуем 3000 цэркваў!”
Нагадаем, на платформе “МолаМола” ідзе збор сродкаў для вырабу і распаўсюду зборніка 150 найлепшых беларускамоўных хрысціянскіх спеваў для ўсіх цэркваў.
Запрашаем і вас падтрымаць кампанію – каб у беларускіх цэрквах спявалі па-беларуску.