Таццяна Малашчанка пра закон Раўкова: Нашыя хлопцы будуць аддаваць свой розум іншым краінам (відэа)

27 жніўня 2019 10:03  |  Палітыка

Таццяна Малашчанка пра закон Раўкова: Нашыя хлопцы будуць аддаваць свой розум іншым краінам (відэа)

 

Каардынатарка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Баранавічах Таццяна Малашчанка сёлета вылучаецца на парламенцкай кампаніі, “каб мець магчымасць і паўнамоцтвы дапамагаць на заканадаўчым узроўні адраджэнню беларускай мовы і культуры, вяртанню гістарычнай праўды”.

Актывістка адзначыла, што ў Баранавічах няма ніводнай групы, ніводнага дзіцячага садку, дзе дзеці маглі б навучацца па-беларуску. Былі праблемы з утварэннем беларускіх класаў у школе.

Гэта, паводле Таццяны Малашчанка, з’яўляецца адной з прычынаў ад’езду беларускіх маладзёнаў на навучанне за мяжу.

“І зараз гэта будзе пашырацца. Нашы маладзёны будуць з’язджаць з краіны, бо 10 жніўня ўступіў у моц закон Раўкова. Нашыя хлопцы, наш вялікі патэнцыял будзе з’язджаць і аддаваць свой розум, свае сілы іншым краінам. Будуць укладаць сваю моц у чужую эканоміку”, – адзначыла актывістка.

На думку прамоўцы БХД, трэба зрабіць так, каб беларускія маладзёны заставіліся на радзіме. А для гэтага трэба зрабіць так, каб яны мелі найлепшую адукацыю.

“Трэба зрабіць так, каб наша адукацыя і выхаванне былі сапраўднага еўрапейскага ўзроўню”, – падкрэсліла Таццяна Малашчанка.

Яна таксама заклікала ствараць беларускія садкі, групы і класы і далучацца да кампаніі БХД.

Болей навін