Пад Берасцем ушанавалі памяць Алеся Чаркашына

29 жніўня 2019 16:34  |  Галоўныя навіны

Пад Берасцем ушанавалі памяць Алеся Чаркашына

10 жніўня 2015 года кіраўнік Берасцейскай БХД, медбрат і капелан “Тактычнай групы “Беларусь” Алесь Чаркашын атрымаў цяжкія раненні ў баі пад Белакаменкай каля Данецка – і 28 жніўня ў шпіталі ў Запарожжы адышоў да Бога.
– Жыць і паміраць трэба так, каб людзі хацелі сустрэцца з табой на небе. З Алесем Чаркашыным хочацца сустрэцца і абняць яго, як брата – каб такі сябра быў з табой у вечнасці – cказаў, выступаючы каля помніка, сустаршыня БХД Павел Севярынец.
На могілках Камяніца-Жыравецкая пад Берасцем былі бацькі, сябры, людзі з Берасця, Бярозы, Кобрына, Менску. 
Фота Змітра Шурхая

 

Пад Берасцем ушанавалі памяць Алеся Чаркашына

 

Пад Берасцем ушанавалі памяць Алеся Чаркашына

 

Болей навін