Ганна Акінчыц: грошы на рэзідэнцыі ёсць, а на зялёныя зоны ў гарадах – няма (відэа)
Хрысціянская дэмакратка, ветэран працы Ганна Акінчыц з Менску, якая збіраецца балатавацца ў Палату прадстаўнікоў, заявіла пра неабходнасць стварэння годных умоваў для адпачынку пенсіянераў, сем’яў і моладзі.
“Выступаю за захаванне апошніх зялёных зон”, – заявіла яна.
Паводле яе, актыўная забудова зялёных зон хвалюе ўсіх жыхароў ейнага раёну.
“Ва ўладзе хапае грошаў на будаўніцтва новых рэзідэнцый і асабістых паліклінік. А вось на захаванне зялёных зон сродкаў няма”, – адзначыла Ганна Акінчыц.
Актывістка таксама заклікала ўсіх неабыякавых далучацца да яе ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники».