Галіна Каян: Давайце ўздымем хвалю супраць “Табакерак”! (відэа)
Хрысціянская дэмакратка са Жлобіна Галіна Каян у якасці яшчэ адной праблемы гораду называе ўзнікненне, як “грыбы пасля дажджу”, кіёскаў “Табакерка” – ледзь не на кожным прыпынку.
“Каму гэта трэба? Цыгарэты ж у вольным доступе можна набыць у любой краме. Сама назва “Табакерка” прапагандуе тытунь”, – заяўляе актывістка БХД.
На яе думку, дазвол адной юрыдычнай асобе ўсталёўваць такія шапікі кажа пра існаванне карупцыі ў Беларусі.
“Давайце ўздымем хвалю супраць усталёўкі гэтых “Табакерак”, якія наўпрост рэкламуюць [цыгарэты]. Гэта бачаць і дзеці, і дарослыя. Уздымем хвалю супраць усталёўкі гэтых “Табакерак”. Далучайцеся да нашай кампаніі”, – заклікала Галіна Каян.