Мінюст выплаціў БХД 1.750.000

15 кастрычніка 2009 14:53  |  БХД

Міністэрства юстыцыі вярнула БХД дзяржпошліну за нездзейсненую рэгістрацыю партыі.

 

Адной з падставаў для адмаўлення судом у рэгістрацыі БХД была бюракратычная блытаніна. Дзяржпошліна была ўплочаная правільна, але не па віне БХД залічаная не на патрэбны рахунак.

 

Паколькі нас не зарэгістравалі, мы вырашылі не дарыць грошы дзяржаве і звярнуліся ў  Міністэрства юстыцыі з тым, каб уплочаную дзяржпошліну нам вярнулі.

 

Пасля двух тыдняў разгледжання мы атрымалі ад Мінюста станоўчы адказ і падатковая інспекцыя пералічыла на рахунак БХД тыя 1 мільён 750 тысячаў рублёў, – паведаміў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

 

Нагадаем, 31 кастрычніка БХД праводзіць паўторны ўстаноўчы з’езд і зноў будзе падаваць дакументы на рэгістрацыю партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.

Болей навін