У Баранавічах і Жодзіне прайшлі пікеты кандыдатаў ад БХД (відэа)
4 лістапада у Баранавічах прайшоў пікет у падтрымку кандыдаткі ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таццяны Малашчынка, а 5 лістапада у Жодзіна – у падтрымку кандыдаткі Евы Сапрыгінай з МХД.
У абодвух пікетах удзел таксама ўзяў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.
У Баранавічах актывісты збіралі подпісы за свабодныя і сумленныя выбары, у Жодзіне – за рэформу беларускай адукацыі.