Віталь Рымашэўскі: Заклікаць людзей да пасіўнасці – гэта здрада і злачынства (відэа)

12 снежня 2019 15:24  |  Галоўныя навіны

Віталь Рымашэўскі: Заклікаць людзей да пасіўнасці - гэта здрада і злачынства (відэа)

 

Палітыкі і эксперты ў эфіры праграмы “Кожны з нас” тэлеканалу “Белсат” раскрываюць свае назіранні наконт фальсіфікацыяў у часе апошніх выбараў у Палату прадстаўнікоў Беларусі. Што рабіць ва ўмовах, калі выбары пераўтвараюцца ў фікцыю? Як здзяйсняць пазітыўныя змены ў Беларусі без дэпутацтва і паўнамоцтваў?

“Наша задача – выкарыстаць магчымасць двухмесячнай выбарчай кампаніі, каб бел-чырвона-белы сцяг лунаў у цэнтры гарадоў. Каб нашыя праекты законаў, нашыя кампаніі, нашыя патрабаванні да ўладаў магло падтрымаць больш шырокае кола грамадства. За межамі выбарчага заканадаўства нават за адзіночны пікетах паводле драконаўскіх законаў табе проста не дадуць паразмаўляць”, – заявіў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Таксама выбарчая кампанія дазваляе карыстацца магчымасцямі дзяржаўных СМІ.

“Калі мы сёння заклікаем людзей да пасіўнасці, гэта здрада і злачынства. Калі пры гэтым мы называем сябе палітычнымі лідарамі, гэта правакацыя, якая ідзе на руку ўладам. Мы можам заклікаць за байкот, але актыўны, прапануючы механізмы супраціву. Мы можам заклікаць за ўдзел, але таксама актыўны з пэўнымі вынікамі, каб не падыгрываць уладзе. А вось сядзець на канапах, а яшчэ горш – абліваць брудам тых маладых людзей, якія сёння пад рэпрэсіямі ўладаў ідуць сёння, каб супраціўляцца рэжыму, – гэта сапраўднае злачынства, якое руйнуе нашу краіну”, – падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

Болей навін