На выхадзе з дому затрыманы Павел Севярынец

18 снежня 2019 10:46  |  Галоўныя навіны

На выхадзе з дому затрыманы Павел Севярынец

 

Сустаршыня БХД Павел Севярынец быў затрыманы 18 снежня. Як распавяла жонка палітыка, яго затрымалі на выхадзе з дому працаўнікі АМАП.

Раней паведамлялася, што ў дачыненні да сустаршыні БХД у суд перадалі адміністратыўную справу за ўдзел у пратэстах супраць інтэграцыі з Расеяй 7 снежня.

Таксама Павел Севярынец заклікаў выйсці 20 снежня а 18:00 на Кастрычніцкую плошчу, каб супрацьстаяць паглынанню Беларусі Расеяй.

Болей навін