Пятро Папраўка правёў адзіночны пікет супраць інтэграцыі ў Вільні
Намеснік каардынатара БХД у Менску Пятро Папраўка правёў адзіночны пікет супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі ды Расеі.
Як адзначыў актывіст, акцыя адбылася 20 снежня ў Вільні.
Пятро Папраўка зладзіў пікет у скверы імя Барыса Нямцова – насупраць амбасады Расеі ў Літве.