У Менску і Горадні хрысціянскія дэмакраты ўшанавалі памяць Вінцэнта Гадлеўскага (фота, відэа)

24 снежня 2019 14:42  |  Галоўныя навіны

У Менску і Горадні хрысціянскія дэмакраты ўшанавалі памяць Вінцэнта Гадлеўскага (фота, відэа)

З ініцыятывы Маладых хрысціянскіх дэмакратаў 24 снежня ў Менску і Горадні адбылося ўшанаванне памяці аднаго з лідараў міжваеннай БХД ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага ў гадавіну ягонай смерці.

У Менску сябры МХД разам з сустаршынёй БХД Віталем Рымашэўскім усклалі бела-чырвона-белыя кветкі ды паставілі свечкі да помніка арханёлу Міхалу да памаліліся за спачылага святара.

“Гэта чалавек, які паклаў сваё жыццё на алтар нашай з вамі будучыні, на алтар будучыні Беларусі. Каты хацелі забіць яго, знішчыць памяць аб ім, але мы будзем памятаць аб ім. Напярэдадні Раства мусіць быць калядны настрой. І ўшанаванне смерці хрысціянскіх святых заўсёды носіць не толькі сумны характар, але і святочны, бо святыя ўшаноўваюцца па датах смерці, бо яны адыходзяць у жыццё вечнае, сваім жыццём паказаўшы шлях сапраўднай перамогі дабра над злом у гэтым свеце”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.

 У Менску і Горадні хрысціянскія дэмакраты ўшанавалі памяць Вінцэнта Гадлеўскага (фота, відэа)

У Менску і Горадні хрысціянскія дэмакраты ўшанавалі памяць Вінцэнта Гадлеўскага (фота, відэа)

“Вінцэнт Гадлеўскі быў вялікім чалавекам. І ён аддаў жыццё за тое, каб мы маглі сёння тут стаяць”, – падкрэсліла старшыня МХД Надзея Гацак.

У Менску і Горадні хрысціянскія дэмакраты ўшанавалі памяць Вінцэнта Гадлеўскага (фота, відэа)

У Менску і Горадні хрысціянскія дэмакраты ўшанавалі памяць Вінцэнта Гадлеўскага (фота, відэа)

Таксама памяць Вінцэнта Гадлеўскага 24 снежня ўшанавалі і хрысціянскія дэмакраты Гародні, дзе на пачатку ХХ стагоддзя ў былой дамініканскай школе навучаўся будучы святар. 

У Менску і Горадні хрысціянскія дэмакраты ўшанавалі памяць Вінцэнта Гадлеўскага (фота, відэа)

Хрысціянскія дэмакраты паставілі бел-чырвона-белы вянок да помніка Фары Вітаўта, паведаміў намеснік старшыні МХД і каардынатар БХД у Гародні Яўген Дудкін.

У Менску і Горадні хрысціянскія дэмакраты ўшанавалі памяць Вінцэнта Гадлеўскага (фота, відэа)

«Сёння мы, хрысціянскія дэмакраты Гродна, ушанавалі памяць выбітнага сына беларускага народа і духоўнай асобы – святара і патрыёта, аднаго з сузаснавальнікаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Ксёнз Вінцэнт Гадлеўскі усё жыццё аддаў на алтар развіццё духоўнасці свайго народа, умацоўваў сілу права людзьмі звацца – асобным народам – беларусам. Яго беларускамоўныя казанні былі напоўнены тою праўдаю жыцця, якая чырвонаю лінію закранала сэрцы кожнага простага чалавека: праўда аб векавымі нацыянальным і сацыяльным прыніжэнні. Адстойваў права на малітву на роднай мове, права на казанне на роднай мове, звацца тым, кім ёсць чалавек па крыві і выхаванні, права вучыцца на роднай беларускай мове, права валодаць і працаваць на сваёй беларускай зямлі. Растраляны нацыстамі у снежні 1942 года – стаў ахвяраю аднаго з двух жудасных таталітарных з сучасных яму рэжымаў – гітлераўскай Германіі. Сёння складаны час для Беларусі: час выбару паміж змаганнем і прыстасаваннем, паміж уласнай годнасцю і залежнасцю ад суседа. Ксёнз Вінцэнт Гадлеўскі як святар заўжды выступаў за хрысціянскія каштоўнасці ў нашым жыцці, семьях, а таксама ў дзяржаве. Не хлусі, не крадзі, не забівай, паважаць сваіх бацькоў – некалькі важных, аднак і вартых і актуальных сёння прыкладанняў для кожнага грамадзяніна: як рабочага, так і чыноўніка. Таму ўзгадваючы ахвярнае жыццё і плённую святарскую, грамадству дзейнасць ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага, хочацца нагадаць словы польскамоўнага ўраджэнца Беларусі, творчасць якога паўплывала на пакалення святара, занатаваныя ў творы “Патоп”: Ни сил у нас мало, а пали мы духом. От подлости гибнет отчизна (Генрых Сянкевіч)”, – адзначыў Яўген Дудкін.

Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі (1888-1942) нарадзіўся ў Свіслацкім раёне, навучаўся ў Горадні, Вільні ды Санкт-Пецярбургу. Адным з першых пачаў прамаўляць казанні ў Касцёле па-беларуску. У 1917 годзе быў адным з заснавальнікаў БХД і газеты “Крыніца”, якую рэдагаваў. Сябра Рады БНР. Быў пробашчам у Жодзішках, выкладаў у Нясвіжскай семінарыі, перакладаў Новы Запавет на беларускую мову. За сваю дзейнасць быў арыштаваны польскімі ўладамі. З 1941 года служыў у Чырвоным касцёле ў Менску. 24 снежня 1942 года быў забіты немцамі за крытыку акупантаў.

 

Болей навін