Паўла Севярынца аштрафавалі і пасадзілі на 15 сутак
Сустаршыню БХД Паўла Севярынца 26 снежня аштрафавалі на 1275 рублёў (50 базавых) і адправілі на 15 сутак, паведаміла ў сваім фэйсбуку яго жонка Вольга.
Палітыка затрымалі ля пад’езду працаўнікі АМАПу.
Паўла аштрафавалі за заклікі да ўдзелу ў акцыі супраць інтэграцыі 7 снежня. Раней, 19 снежня, Павел быў прыгавораны на 15 сутак за ўдзел у гэтай акцыі, але тады быў адпушчаны дахаты.
У зняволенні палітык прапусціць абвешчаную ім на 29 снежня акцыю супраць інтэграцыі з Расеяй. Таксама за кратамі ён сустрэне дзень народзінаў, Новы год і Раство паводле юліянскага календара.