Вольгу Кавалькову аштрафавалі на 50 базавых велічынь
Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольгу Кавалькову за ўдзел у акцыю ў абарону незалежнасці Беларусі 7 снежня аштрафавалі на 50 базавых велічынь – 1147,5 рубля.
Таксама на яе склалі новы пратакол за акцыю 20 снежня.
“Кошт абароны незалежнасці – штрафы і суткі”, – адзначыла сустаршыня БХД.
9 студзеня ў Менску таксама будуць судзіць актывістку БХД з Віцебскага раёну Алену Янушкоўскую. Таксама ёй уручылі позву за перапост закліку да пратэстаў.