Назіральніца: выбарчае заканадаўства трэба мяняць, каб мы былі ўпэўненыя ў правільнасці падлікаў (відэа)

18 студзеня 2020 16:02  |  Палітыка

Назіральніца: выбарчае заканадаўства трэба мяняць, каб мы былі ўпэўненыя ў правільнасці падлікаў (відэа)

 

Назіральніца ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі падчас мінулых парламенцкіх выбараў у сваім відэазвароце падзялілася сваім першым досведам назірання. Паводле яе, яна і раней не верыла ў сумленнасць беларускіх выбараў, “але адна справа – ведаць, а другая – бачыць самой”.

“Вашы галасы ніхто не лічыў”, – адзначыла назіральніца.

Яна падкрэсліла, што ў яе быў шок ад прыпісак.

“У тым выглядзе, у якім існуе выбарчае заканадаўства зараз, яно не дае магчымасці сапраўды правільна падлічыць нашы галасы. Таму заканадаўства трэба мяняць. Трэба мяняць так, каб мы былі ўпэўненыя, што нашы галасы падлічылі і падлічылі права”, – заявіла назіральніца.

Яна таксама заклікала падпісвацца за змены выбарчага заканадаўства: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeIgF7utknNMVWAMVt2uEKfJoBj_YPgMFeFJfTeJH11sf6yXQ/viewform

Болей навін