Еўрапейская народная партыя асуджае пераслед мірных пратэстоўцаў у Беларусі
Еўрапейская народная партыя (EPP) 4 лютага падчас Палітычнай асамблеі ў Бруселі прыняла рэзалюцыю па Беларусі. Дакумент на паседжанне ЕНП перадалі партнёры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Хрысціянска-дэмакратычнага руху (KDH, Славакія).
Прыводзім тэкст рэзалюцыі:
Свабода грамадскіх сходаў мусіць быць гарантаваная ў Беларусі
– пацвярджаючы пазітыўныя крокі, прынятыя беларускімі ўладамі ў сувязі з 15 фактамі, прадстаўленымі ў рэзалюцыях ЕНП ад 2017 і 2018 гадоў;
– шкадуючы аб тым, што выбары ў Беларусі, уключаючы парламенцкія выбары 2019 года, не з’яўляюцца ні свабоднымі, ні сумленнымі;
– выказваючы надзею на тое, што дэмакратычныя рэформы Выбарчага кодэкса да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года прывядуць яго ў адпаведнасць з рэкамендацыяй БДІПЧ / АБСЕ;
– нагадваючы пра абавязальніцтвы, якія Беларусь зацвердзіла, падпісаўшы Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах;
– будучы занепакоенымі сур’ёзным пагаршэннем сітуацыі з асноўнымі правамі чалавека, як свабода сходаў, арганізацыі, слова, інфармацыі і сродкаў масавай інфармацыі
Еўрапейская народная партыя
1. Асуджае працяг ціску і пераследу дэмакратычных актывістаў з-за іх ўдзелу ў мірных акцыях пратэсту ў Менску і іншых беларускіх гарадах у снежні 2019 года. За апошні месяц актывісты, а таксама незалежныя відэаблогеры (Дзмітрый Казлоў) былі арыштаваныя і чалавек кінутыя ў турму на 15-45 дзён. Дзесяткі мірных пратэстоўцаў атрымліваюць вялікія штрафы, якія нашмат перавышаюць іх штомесячны даход. Такім чынам, улады паставілі дэмакратычных актывістаў на грань беднасці. У прыватнасці, былі аштрафаваныя лідары партый-членаў ЕНП у Беларусі – Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Руху за свабоду. – Атрымалі розныя фінансавыя штрафы сустаршыня БХД Вольга Кавалкова, старшыня АГП Мікалай Казлоў, старшыня РЗС Юрась Губарэвіч. Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец быў аштрафаваны некалькі разоў, а таксама быў асуджаны на 45 сутак арышту.
2. Выказвае салідарнасць з заявамі ЕС і Рады Еўропы, у якіх пацвярджаецца рашучае процідзеянне смяротнаму пакаранню пасля новых прысудаў, вынесеных у Беларусі Іллі ды Станіславу Косцевым, і настойліва заклікае ўрад Беларусі неадкладна адклікаць усе вынесеныя смяротныя прысуды, і працаваць над адменай смяротнага пакарання.
3. Асуджае парушэнне свабоды Інтэрнэту, свабоды слова і пераслед незалежных журналістаў у Беларусі;
4. Заклікае беларускія ўлады выконваць нормы дэкларацыі правоў чалавека і забяспечваць, каб усе грамадзяне Беларусі маглі свабодна ўдзельнічаць у мірных акцыях пратэсту.
5. Вітае збліжэнне Беларусі з Еўрасаюзам, у той жа час мы звяртаем увагу на тое, што выкананне нормаў дэкларацыі правоў чалавека з’яўляецца абавязковай умовай для ўсіх дэмакратычных краін.
6. Заклікае беларускія ўлады спыніць ціск і палітычны пераслед актывістаў і лідараў дэмакратычных партый.