Вольга Кавалькова: для бізнесу трэба ўвесці падатковыя канікулы і вызваліць ад праверак
Пандэмія, праблемы з нафтай, падзенне курсу рубля, закрытыя межы, сусветная рэцэсія – Беларусь вокамгненна апынулася ў чарговым фінансавым крызісе. І пакуль у інтэрнэце абмяркоўваюць, як больш эфектыўна змагацца з каронавірусам – агульным карантынам, самаізаляцыяй, трактарам ці апарняй – рэальны сектар б’е трывогу: калі ўжо сёння ўлады не распачнуць меры па падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу, вялікая верагоднасць, што праз пару тыдняў ратаваць не будзе чаго.
У той час, як краіны адна за адной заяўляюць аб маштабных планах па падтрымцы ключавых галін эканомікі і найбольш уразлівых груп спажыўцоў, беларускі ўрад маўчыць і дае справаздачу аб стварэнні рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня заснавання БДУ, а на нарадзе з прэзідэнтам абмяркоўвае вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2019 год.
Пакуль урад маўчыць, TUT.BY спытаў у дэпутатаў і палітыкаў пра тое, як яны бачаць выхад з крызісу для малога і сярэдняга бізнесу і краіны ў цэлым.
Сустаршыня БХД Вольга Кавалькова лічыць, што малы і сярэдні бізнес з’яўляецца рухавіком эканомікі, таму ў крызісны час неабходна стварыць умовы для падтрымання і стварэння імі працоўных месцаў.
– Для гэтага ўрад разам з прадстаўнікамі бізнесу павінен неадкладна сесці за стол перамоваў, важна як мага хутчэй пачаць дыялог, – кажа Кавалькова.
Для таго, каб знізіць нагрузку на бізнес, палітык прапануе:
<!–[if !supportLists]–>· <!–[endif]–>знізіць арэндныя стаўкі, прыпыніць аплату арэнды як офісных, так і вытворчых памяшканняў, якія належаць арэндадаўцам ўсіх формаў уласнасці;
<!–[if !supportLists]–>· <!–[endif]–>зладзіць падатковыя канікулы – прыпыніць ці перанесці на 1 год выплату падаткаў на прыбытак, ПДВ, ФСАН, штрафных плацяжоў;
<!–[if !supportLists]–>· <!–[endif]–>ўвесці мараторый на праверкі бізнесу да стабілізацыі сітуацыі;
<!–[if !supportLists]–>· <!–[endif]–>стварыць рэзервовы фонд, які будзе выкарыстоўвацца для падтрымкі і развіцця бізнесу, а таксама распрацаваць праграму дзяржаўнай падтрымкі прадпрымальнікаў, якія нясуць наўпрост страты ў сувязі з эпідэміяй каронавіруса;
<!–[if !supportLists]–>· <!–[endif]–>для падтрымкі бізнесу выдаваць ільготныя і беспрацэнтныя крэдыты, а таксама прыпыніць налічэнне пені па банкаўскіх крэдытах і лізінгавых плацяжах юрыдычных асоб і ІП.