Сёння дэмакратычная грамадскасць адзначае Дзень Салідарнасці

16 кастрычніка 2009 14:59  |  Палітыка

Цягам чатырох гадоў 16-га чысла кожнага месяца беларусы праводзяць акцыі ў падтрымку палітвязняў і сем’яў зніклых. Аднак галоўная мэта дзён салідарнасці дагэтуль не дасягнутая.

 

У Беларусі павінны адбывацца сістэмныя перамены, а не рабіцца палітычная мішура. Нажаль мы бачым, што пакуль няма ніякіх зменаў. І адно з сведчанняў гэтага тое, што БХД не атрымала дазволу на правядзенне паўторнага ўстаноўчага з’езду.

 

“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” падтрымлівае ідэю правядзення вулічных акцыяў у Дзень Салідарнасці. Калі мы не атрымаем памяшкання для правядзення з’езду, дык пераўтворым з’езд у вялізную вулічную акцыю на Кастрычніцкай плошчы, – заявіў прэсавай службе БХД з нагоды Дня Салідарнасці сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” Аляксей Шэін.

Болей навін