Адбылася Берасцейская абласная рада БХД (+фота)

16 кастрычніка 2009 15:05  |  БХД

15 кастрычніка ў Кобрыне прайшло паседжанне абласной берасцейскай Рады БХД. Нажаль, не абыйшлося без інцыдэнта.

 

Адбылася Берасцейская абласная рада БХД (+фота)Адбылася Берасцейская абласная рада БХД (+фота)Адбылася Берасцейская абласная рада БХД (+фота)Адбылася Берасцейская абласная рада БХД (+фота)Удзельнічаць у паседжанні з’ехаліся каля 40 чалавек з Берасця, Кобрына, Івацэвічаў, Іванава і Баранавічаў. Былі абмеркаваныя пытанні правядзення ўстаноўчага з’езду БХД, Беларускага Еўрапейскага Форуму, а таксама абраная кіраўнічая рада Берасцейскай абласной  арганізацыі БХД. У яе склад увайшлі сем чалавек, узначаліў раду Зміцер Шурхай.

 

Пасля паседжання адбылася прэзентацыя кніг Паўла Севярынца “Люблю Беларусь”, “Лісты з лесу” і “Маладафронтаўцы” (у суаўтарстве з Настай Палажанкай).

 

Нажаль, не абыйшлося без інцыдэнту. Пакуль адбывалася рада, невядомыя прабілі кола ў аўтамабілі сябраў БХД з Баранавічаў.

Болей навін