Не “жалезнай заслоне” паміж грамадзянамі Беларусі і Еўрапескім Звязам! — Адозва Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

09 лютага 2024 10:07  |  БХД Важна Галоўныя навіны Грамадства Культура Навіны Палітыка Свет

Беларускі народ сёння – гэта народ без дзяржавы, народ, які знаходзіцца ў становішчы бежанцаў не толькі ў краінах ЕС, але і ў Беларусі. У беларусаў няма ўрада, які мог бы абараняць і прадстаўляць інтарэсы народа; сілавікі Лукашэнку рэпрэсуюць беларусаў. У Беларусі тысячы палітвязняў. Сотні тысяч беларускіх грамадзян вымушаны ўцякаць ад пераследу з краіны. Але большасць беларусаў засталіся ў краіне і працягваюць змагацца з рэжымам. Кожны дзень – дзясяткі новых арыштаў.

Звяртаемся да лідэраў Еўрапейскага Звяза, а таксама да ўрадаў краін-чальцоў ЕЗ з заклікам не дапусціць ізаляцыі беларускага грамадства ад дэмакратычнага свету.

Звяртаем увагу на тое, што падаўляючая большасць беларусаў, якія бралі ўдзел у пратэстах 2020 г., застаецца ў Беларусі. Дзясяткі тысяч нашых суайчыннікаў былі вымушаны пакінуць краіну і зараз арганізуюць падтрымку дэмакратычнага руха з-за мяжы і выступаюць супраць расійскай ваеннай агрэсіі. Беларускі рэжым не спыняе рэпрэсіі. Кожны дзень дзесяткі беларусаў кідаюць за краты, звальняюць з працы, адлічваюць з універсітэтаў па палітычных прычынах. Сем’і тысяч палітзняволеных у Беларусі працягваюць існаваць у цяжкіх матэрыяльных умовах.

Перакананыя, што магчымасць свабоднага перамяшчэння, навучання, працы і вядзення бізнеса беларусамі ў краінах ЕС – з’яўляецца адзіным эфектыўным сродкам падтрымкі дэмакратычнага руха Беларусі Еўропай.

Верым, што салідарнасць з беларускім народам у яго барацьбе за незалежнасць і дэмакратыю з’яўляецца нязменным прынцыпам еўрапейскай палітыкі.

Выказваем сваю ўдзячнасць Еўрапейскім краінам і ЗША за падтрымку беларускага дэмакратычнага руху, а таксама дапамогу беларускім палітычным эмігрантам.

Заклікаем не прымаць абмежавальных мер у дачыненні да грамадзян Беларусі разам з прыняццем падобных мер у дачыненні да грамадзян Расіі. Беларускае грамадства, у адрозненне ад расійскага, выступае супраць увядзення беларускіх войскаў на тэрыторыю Украіны. Беларускае грамадства змагаецца з рэжымам Лукашэнкі, а таксама спрабуе супрацьстаяць фактычнай акупацыі Беларусі пуцінскім рэжымам, які імкнецца атаясаміць беларусаў з расіянамі, што спрыяе ажыццяўленню планаў Пуціна па канчатковай акупацыі нашай краіны.

Звяртаемся да лідараў беларускіх дэмакратычных сілаў і заклікаем:

Лідара дэмакратычных сіл Святлану Ціханоўскую, Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Каардынацыйную Раду, а таксама ўсё беларускія дэмакратычныя сілы зрабіць найгалоўнейшымі прыярытэтамі працы на бліжэйшы час –  недапушчэння ізаляцыі  беларусаў ад дэмакратычных краін свету і вызваленне палітычных вязняў.

 

Для зваротнай сувязі:

https://bchd.info/

[email protected]

+48 888 507 242  Адказны Сакратар БХД , Дзяніс Садоўскі 

Болей навін