Выступ Віталя Рымашэўскага на пасяджэнні дэлегацыі Еўрапейскага парламента па Беларусі
Паважаныя калегі, хачу звярнуць увагу на тэму, якая сёння не была закранутая: парушэнне права на свабоду сумлення ў Беларусі.
Рэжым патрабуе перарэгістрацыі ўсіх рэлігійных суполак да чэрвеня наступнага года. Гэта азначае, што сотні рэлігійных суполак і арганізацый могуць быць ліквідаваныя.
Рэжым нападае на рэлігійныя меншасці і суполкі, якія адмаўляюцца рэтрансляваць дзяржаўную прапаганду.
Рэлігійныя суполкі і арганізацыі застаюцца адзінай часткай грамадзянскай супольнасці Беларусі, якая захавала юрыдычную рэгістрацыю і магчымасць легальна працаваць у краіне.
Гэта важная частка грамадзянскай супольнасці, якая пакуль яшчэ існуе ў Беларусі. Аднак да чэрвеня наступнага года сітуацыя можа кардынальна змяніцца.
Рэжым ужо закрыў каталіцкую семінарыю ў Пінску пад ціскам, і сотні арганізацый сутыкнуліся з пераследамі. Многія сьвятары былі арыштаваныя. Такіх рэпрэсій не было з часоў СССР.
Неабходная тэрміновая рэакцыя ЕЗ на палітычным узроўні, а таксама падтрымка з боку Еўракамісіі. Гэта не толькі пытанне свабоды веравызнання, але і пытанне захавання грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.